Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1903 годзе (дата на падмурку) з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храмаНГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.1, спр. 1139, арк. 105.. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб’ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб’ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з заходу кубападобны прытвор пад двухсхільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элементы архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
Зноскі
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Гольні Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1903 год у Беларусі