Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя На заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана да 1864 г. з дрэва.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёму і апсіды, накрытых пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў агульным гонтавым дахам. З боку да апсіды прыбудавана рызніца. З заходняга боку да фасада прыбудавана двух'ярусная чацверыковая шатровая вежа-званіца. Сцены храма вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкаміЗбор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. — : БелСЭ, 1987. — С. 169..

Інтэр'ер Зала храма перакрыта падшыўной столлю, папярочныя бэлькі якой адкрыты ў інтэр'ер. Кубападобнае памяшканне апсіды адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Ніжні ярус званіцы служыць прытворам, над якім размешчаны хоры.

Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1. — : БелСЭ, 1987. — С. 169. — 284 с.: іл. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Дабрынёва Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі