Тэрмін сеткавы грамадзянін (сецянін, ) — спалучэнне словаў Інтэрнэт і грамадзянін, кшталту «грамадзянін у сеціве». Ён апісвае асобу, якая актыўна ўключана ў анлайн-супольнасці або інтэрнэт увогулеnetizen, Dictionary.comThe Net and Netizens by Michael Hauben, Columbia University.. Гэты тэрмін звычайна мае на ўвазе цікавасць і актыўны ўдзел у паляпшэнні інтэрнэту праз стварэнне інтэлектуальных і сацыяльных рэсурсаў або навакольных палітычных структур, асабліва ў адносінах да адкрытага доступу, сеткавай нейтральнасці і свабоды слова. Сеткавыя грамадзяне таксама называюцца «кіберграмадзяне», што мае падобнае значэнне. Гэты тэрмін шырока прыняты з сярэдзіны 1990-х для апісання тых, хто «пасяліўся» на прасторах інтэрнэту. Піянер Інтэрнэту і літаратар Майкл Ф. Хаўбен (Michael F. Hauben) праславіўся папулярызацыяй гэтага тэрміна.
Цытата Майкла і Ронды Хаўбен Хаўбен так апісвае агульныя адрозненні паміж інтэрнэт-карыстальнікамі:
У Кітаі На кітайскай мове тэрмін wǎngmín (网民, літаральна «сеткавыя людзі») і wǎngyǒu (网友, літаральна «сеткавы сябра») звычайна выкарыстоўваюцца ў сэнсе «Інтэрнэт-карыстальнікі». А англійскае слова netizen выкарыстоўваецца англамоўнымі медыя кантынентальнага Кітая для перакладу абодвух тэрмінаў. Гэта тлумачыць частае выкарыстанне гэтага англійскага слова ў паведамленнях медыя пра Кітай, нашмат часцейшае, чым у іншых кантэкстахBrian Fung, «'Netizen': Why Is This Goofy-Sounding Word So Important in China?»Matt Schiavenza, «Enough with the word „Netizen“», The Atlantic, 25 September 2013.
Прэмія сеткавага грамадзяніна Міжнародная некамерцыйная арганізацыя «Рэпарцёры без меж» ў знак прызнання прысуджае штогадовую Прэмію сеткавага грамадзяніна карыстальнікам інтэрнэту, блогерам, кібердысідэнтам або групам, якія спрыялі прасоўванню свабоды выказвання ў інтэрнэце. Арганізацыя выкарыстоўвае гэты тэрмін пры апісанні палітычных рэпрэсій супраць кібердысідэнтаў, такіх як прававыя наступствы вядзення блога ў палітычна рэпрэсіўным асяроддзі.
Гл. таксама Лічбавы грамадзянін — грамадзяне (ў фізічным сэнсе), якія выкарыстоўваюць інтэрнэт для таго, каб удзельнічаць у грамадстве, палітыцы і ўрадзеMossberger, Karen. "Digital Citizenship - The Internet, Society and Participation" by Karen Mossberger, Caroline J. Tolbert, and Ramona S. McNeal. 23 November 2011. . Інтэрнаўты — аператары або тэхнічна прасунутыя карыстальнікі інтэрнэтуA Brief History of the Internet from the Internet Society. Нэтыкет — сацыяльныя пагадненні для анлайн-супольнасцей. Кіберпрастора — новая тэрыторыя грамадства, якая заселена сеткавымі грамадзянамі. Актыўнае грамадзянства — канцэпцыя, паводле якой грамадзяне маюць вызначаныя ролі і абавязкі перад грамадствам і навакольным асяроддзем і павінны прымаць актыўны ўдзел. Піянеры Інтэрнэту — тыя, хто дапамагае падняць тэарэтычныя і тэхналагічныя асновы Інтэрнэту (замест паляпшэння яго зместу, карысці і палітычных аспектаў).
Заўвагі
Катэгорыя:Інфармацыйнае грамадства Катэгорыя:Інтэрнэт-культура Катэгорыя:Сеткавыя супольнасці Катэгорыя:Інтэрнэт-тэрміналогія