Мары́я Мікала́еўна (, , Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — , , Пермская губерня, Савецкая Расія) — Вялікая княжна, трэцяя дачка імператара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Тэзаімяніны — 22 ліпеня па юліянскім календары (Марыі Магдаліны).
Пасля 1917 года разам з сям’ёй знаходзілася пад арыштам. У ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года была расстраляная разам са сваёй сям’ёй у паўпадвальным памяшканні дома Іпацьева ў Екацярынбурзе. Шматлікія лжэ-Марыі, якія з’явіліся пасля яе смерці, рана ці позна былі выкрыты як самазванкі.
Услаўлена разам з бацькамі, сёстрамі вялікімі княжнамі Вольгай, Таццянай, Анастасіяй і братам Цэсарэвічам Аляксеем у саборы навамучанікаў Расійскіх на юбілейным Архірэйскім саборы Рускай праваслаўнай царквы у жніўні 2000 года. Раней, у 1981 годзе, яны ж былі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой за мяжой.
У жніўні 2007 года ў Парасёнкавым логу блізу Екацярынбурга былі выяўлены абгарэлыя рэшткі, спачатку ідэнтыфікаваныя як рэшткі Аляксея і Марыі. У 2008 годзе генетычны аналіз, праведзены экспертамі ў ЗША, пацвердзіў, што знойдзеныя рэшткі прыналежаць дзецям Мікалая II.
Крыніцы
Літаратура — англ. пер. доступен в электронном виде
. П. Жильяр. Император Николай II и его семья Вена, 1921
(На русском языке: Курт, Питер. Анастасия. Загадка великой княжны. — М.: Захаров, 2005. ISBN 5-8159-0472-4). (На русском языке: Мэсси, Роберт. Николай и Александра. Биография. — М.: Захаров, 2006. ISBN 5-8159-0630-1.) (Русск. изд.: Мейлунас А., Мироненко С. Николай и Александра. Любовь и жизнь. — М.: Прогресс, 1998. — 655 с. — ISBN 5-93006-001-0.)
(Русск. изд.: Радзинский Э. С. Николай II: жизнь и смерть — М.: АСТ, 2007. — 510 с. — ISBN 978-5-17-043150-2, ISBN 978-5-9713-4632-6)
Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы