Дом урача — двухпавярховы будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Студэнцкая, 6. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў 1906 г. з цэглы.

Архітэктура Дом уяўляе сабой строга сіметрычны двухпавярховы аб'ём з парадным уваходам у цэнтры. Выразнасць дэкаратыўпага афармлення фасадаў дасягнута спалучэннем неатынкавапых плоскасцей сцен, выкладзеных з цэглы, і афарбаваных у белы колер карнізных цяг, пілястраў, аконных ліштваў, а таксама выкарыстаннем каваных, вырашаных у выглядзе перавітых змей, рашотак парапета. Для прыватнай урачэбнай практыкі былі адведзены памяшканні 1-га паверха правага крыла з самастойным тарцовым уваходам, астатнія — пад жыллё.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Збудаванні Гродна ў стылі мадэрн Катэгорыя:Вуліца Студэнцкая, Гродна Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Гродна