Муха звычайная, безвалоска звычайная (Psila fimetaria) — насякомае сямейства безвалосак атрада двухкрылых.
Даўжыня каля 9 мм. Цела слабаапушанае, жаўтаватае. Галава трохвугольная. Вочы фасетачныя, вялікія. Вусікі кароткія, трэці членік круглявы або авальны. Ногі доўгія. Крылы празрыстыя.
Пашырана ў Еўропе, у тым ліку на Беларусі. Фітафаг. Лічынкі развіваюцца на асоках.
Ператварэнне поўнае. Кукалка ў несапраўдным кокане. 1—2 генерацыі за год.
Літаратура
Катэгорыя:Безвалоскі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе