Франц + Паліна () — мастацкі фільм паводле апавядання Алеся Адамовіча «Нямко».
Сюжэт Беларусь, 1943 год. У вёсцы Пятухі кватаруе нямецкі атрад СС. Малады салдат Франц закаханы ў беларуску Паліну. Але неўзабаве будзе адданы загад на знішчэнне ўсіх жыхароў вёскі…
Акцёры Святлана Іванова — Паліна Адрыян Таполь (нямецкі артыст) — Франц Тамара Міронава — Кучарыха, маці Паліны Увэ Елінек — Ота Валянцін Мацапура — Казік Эрика Булатая — Ліза Наталля Гарбаценка — маці Казіка і Лізы Максім Мацапура — Максімка Андрэй Мярзлікін — Павел
Узнагароды 2007 — Гран-Пры і прыз за найлепшую музыку, фестываль FIPA, Біяррыц, Францыя, (кампазітар Анджэй Петрас) 2007 — Адмысловы прыз журы, прызы за найлепшую галоўную мужчынскую ролю, галоўную жаночую ролю, аператарскую работу, міжнародны кінафестываль Avanca, Партугалія 2007 — Прыз за найлепшую мужчынскую ролю, Міжнародны фестываль ТБ-праграм, Шанхай 2007 — Прыз П. Лебешава за найлепшае мастацкае рашэнне фільма, міжнародны кінафестываль «Дух Огня», Ханты-Мансійск 2007 — Адмысловы прыз журы фестывалю «Литература и Кино», Гатчына 2007 — Гран-Пры і прыз за найлепшую жаночую ролю фестывалю ваенна-патрыятычных фільмаў імя С. Бандарчука «Волоколамский Рубеж» 2006 — Прызёр 16-га міжнароднага фестывалю ўсходнееўрапейскага кіно, Котбус, Германія 2006 — Прыз за найлепшую галоўную жаночую ролю і прыз за найлепшую эпізадычную жаночую ролю, фестываль кінаактораў «Созвездие», Цвер 2006 — Асобы дыплом журы і прыз за найлепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю «Киношок», Анапа 2006 — Прыз за найлепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю фільмаў пра вайну П. Озерава, Санкт-Пецярбург 2006 — Прыз за найлепшы дэбют і за найлепшую аператарскую работу, міжнародны кінафестываль «Лістапад», Мінск 2006 — Асобы прыз журы міжнароднага кінафестывалю «Балтийские дебюты», Светлагорск 2006 — Прыз рэжысёру Міхаілу Сегалу за найлепшы дэбют «Первая проба» на Моладзевым фестывале «Отражение» у 2006 годзе.
Цікавыя факты Рускія старанна ўзнаўляюць мову беларускай вёскі, а расійская актрыса Святлана Іванова навучылася размаўляць па-беларуску лепей за многіх тутэйшых.«Франц + Паліна» Наша Ніва, 17 лістапада 2007.
Нямецкая і беларуская мовы дублююцца субтытрамі па-руску.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт Фільм на IMDB
Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-драмы Катэгорыя:Фільмы Міхаіла Сегала Катэгорыя:Фільмы паводле твораў Алеся Адамовіча Катэгорыя:Фільмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове