Міхаіл Андрэевіч Карпук (, Мыкшыцы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — , Мінск) — беларускі мастак кіно і тэлебачання, жывапісец, графік.

Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956, настаўнікі Л. Лейтман, К. Касмачоў), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1962, настаўнік А. Ганчароў).

З 1961 года — удзельнік мастацкіх выстаў. З 1956 па 1970 год — мастак-пастаноўшчык на БТ. З 1972 па 1983 год — на кінастудыі «Беларусьфільм».

Фільмаграфія тэлеспектакль БТ «Песня музыканта» (1958), «Якаў Багамолаў» (1959), «Дабраславенне маці» (1960), «Крах» (1966), «Ткачы» (1969); т/ф «Уся каралеўская раць» (1971), т/ф «Парашуты на дрэвах» (1973, кінастудыя «Беларусьфільм»), к/м «Ганнушка» (1973, к/а «Чырвоны агат»), т/ф «Апошняе лета дзяцінства» (1974), «Спытай сябе» (1976), «Тры вясёлыя змены» (1977), к/м «Жменя сонечных прамянёў» (1978), «Жалезныя гульні» (1979), к/м «За трыма валокамі» (1980).

Літаратура

Спасылкі Карпук Міхаіл Андрэевіч

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі