Бі́тва ля во́страва І́мбрас — марскі бой паміж флатамі Вялікабрытаніі і Асманскай Імперыі падчас Першай сусветнай вайны.
Адбыўся 20 студзеня 1918 года, калі Асманская эскадра атакавала Брытанскі флот ля вострава Імбрас у Эгейскім моры. Адыход брытанскіх цяжкіх караблёў дазволіў асманскім (фактычна — нямецкім) лінейнаму крэйсеру «Явуз Султан Сялім» (Гэбен) і лёгкаму крэйсеру «Мідзілі» (Брэслаў) патапіць некалькі варожых караблёў перад атакай на брытанскую ваенна-марскую базу на востраве Мудрас. Нягледзячы на паспяховыя баявыя дзеянні і знішчэнне некалькіх брытанскіх караблёў ля вострава Імбрас, «Явуз Султан Сялім» і «Мідзілі» патрапілі ў міннае поле. «Мідзілі» патануў, а «Явуз Султан Сялім» быў моцна пашкоджаны.
Літаратура
Катэгорыя:Марскія бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Марскія бітвы Германіі Катэгорыя:Марскія бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Марскія бітвы Асманскай імперыі Катэгорыя:Марскія бітвы Грэцыі Катэгорыя:Канфлікты 1918 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Асманская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Грэцыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Падзеі 20 студзеня Катэгорыя:Студзень 1918 года