Бажэна Не́мцава (, дзявочае Ба́рбара Па́нклава (); , , Аўстрыйская імперыя — , , Чэхія, Аўстрыйская імперыя) — чэшская пісьменніца; адна з заснавальнікаў рэалізму ў чэшскай літаратуры.
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачала з апрацовак народных казак: «Народныя казкі і паданні» (ч. 1—7, 1845—1847). Вядомасць прынеслі апавяданні і аповесці пра жыццё сялян: «Барушка» (1853), «Карла» (1855), «Дзікая Бара», «Горная вёска», «У замку і каля замка» (усе 1856) і інш. Лепшы яе твор — «Бабулька» (1855) сцвярджае ідэю адукаванай гуманнай улады, што апіраецца на волю і мудрасць народа. Цыклы нарысаў «Карціны домажліцкага наваколля» (1845—1847), «Лісты з Францішкавых лазняў» (1846), «Карціны жыцця славакаў» (1859) і інш. адметныя сацыяльна-палітычнай накіраванасцю. Сабрала і выдала ў перакладзе на чэшскую мову «Славацкія казкі» (1857—1858).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вене Катэгорыя:Памерлі ў Празе Катэгорыя:Пахаваныя на Вышаградскіх могілках Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменніцы XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Чэхіі Катэгорыя:Пісьменнікі рэалізму