Ку́бенскае возера () — возера ў Валагодскай вобласці Расіі (басейн Паўночнай Дзвіны). Пераўтворана ў 1917 годзе ў вадасховішча.

Плошча паверхні 648 км² (уласна возера — 407Озеро Кубенское // Государственный водный реестр РФ км²). Сярэдняя глыбіня каля 3 м. Размешчана ў забалочанай нізіне на вышыні 109 м. Даўжыня каля 60 км, шырыня да 15 км. Дно пераважна пясчанае. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Размах ваганняў узроўню да 1,5 м. Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, ускрываецца ў канцы красавіка — маі. З возера выцякае рака Сухана, ля яе вытоку — плаціна для сезоннага рэгулявання і суднаходны шлюз.

Літаратура

Спасылкі

Озеро Кубенское // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Кубенское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Азёры Валагодскай вобласці