«Каза́», «Козачка», «Казёл» — беларускі народны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Верагодна, мае вытокі ў старажытным абрадавым хаджэнні з «казою» на каляды. У аснове харэаграфічнага малюнка — імітацыя розных рухаў і звычак коз (тупат, скачкі і інш.). Бытуе ў мностве варыянтаў амаль на усёй тэрыторыі Беларусі. Некаторыя варыянты маюць элементы гумарыстычнага ігравога дзеяння, акрабатыкі. Выконваецца пад прыпеўкі.

Літаратура

Чурко Ю. М. Каза // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Редкал. І. П. Шамяк (гл. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 231. — ISBN 5-85700-014-9.

Катэгорыя:Беларускія народныя танцы