Камісія па мураванай будоўлі Санкт-Пецярбурга і Масквы (Написание названия по: Семенцов С. В. Градостроительное развитие Санкт-Петербурга в 1703—2000-е годы. Дисс…. докт. архитектуры. Санкт-Петербург: СПБГАСУ, 2007.) — дзяржаўная ўстанова ў Расійскай імперыі, якая займалася пытаннямі планіроўкі і забудовы сталіц і інш. гарадоў. Утворана 11 снежня 1762 года, знаходзілася ў распараджэнні Сената. Першапачаткова называлася «Камісіяй для ўпарадкавання гарадоў Санкт-Пецярбурга і Масквы» і прызначалася для вызначэння граніц Санкт-Пецярбурга і яго прадмесцяў. З'яўлялася правапераемніцай Камісіі па Санкт-Пецярбургскай будоўлі, створанай 10 ліпеня 1737 года.
Гісторыя У адпаведнасці з указам 1763 г. «Аб стварэнні ўсім гарадам, іх будоўлям і вуліцам спецыяльных планаў па кожнай губерні асобна» Камісіі было даручана кіраванне складаннем планаў і забудовай гарадоў Расійскай Імперыі. З гэтага моманту, Найвышэйша зацверджаны генеральны план, становіцца асноватворным горадабудаўнічым дакументам, які мае юрыдычны статус.
У 1763 годзе Камісія правяла конкурс на лепшы праект планіроўкі сталіцы. Вынікі конкурсу да нас не дашлі. Паводле праектаў камісіі ажыццяўлялася рэгуляванне забудовы набярэжных малых рэк і каналаў, фарміраванне архітэктурных ансамбляў цэнтральных плошчаў. У 1764—1768 гадах у камісіі створаны планы забудовы Адміралцейскіх частак, Васільеўскага вострава, Пецярбургскага боку, прадмесцяў за ракой Фантанкай.
Праца Камісіі непасрэдна ўзаемадзейнічала з губернскімі органамі. Менавіта на месцах першапачаткова рабілася геадэзічная здымка месца і разбіўка плана горада ў адпаведнасці з межавай інструкцыяй 1766 года. Акрамя ўласна падасноў гарадскіх зямель, з губерняў паступалі і прапановы, якія тычыліся рэканструктыўных мерапрыемстваў. Пры гэтым губернатары паведамлялі ў Сенат вынікі абмеркаванняў гэтых пытанняў з прадстаўнікамі мясцовага дваранства.
У 1774 годзе было заснавана маскоўскае аддзяленне камісіі — Асобны дэпартамент, на чале якога быў пастаўлены вопытны будаўнічы чыноўнік П. М. Кожын. У пачатку 1775 года ў дэпартаменце пачаў працаваць архітэктар Н. Легран. Да лета таго ж года аддзяленнем быў распрацаваны Праектны план — праект рэканструкцыі Масквы. Для практычнай рэалізацыі плана была заснавана спецыяльная будаўнічая арганізацыя, якая атрымала запазычаную са старажытных часоў назву Каменнага прыказа; узначаліў Каменны прыказ П. М. Кожын. Апроч будаўніцтва Каменнаму прыказу было даручана стварэнне цагельняў і будаўнічы нагляд за будоўлямі.
Камісія распрацоўвала таксама планы звыш 300 правінцыйных гарадоў Расіі. Скасавана ў 1796 годзе пры Паўле I.
Кіраўніцтва Камісіі У розны час Камісію ўзначальвалі сенатары: Іван Іванавіч Бяцкой; Мікалай Ерафеевіч Мураўёў; Захар Рыгоравіч Чарнышоў; Мікалай Іванавіч Чычэрын; Аляксандр Іванавіч Шувалаў; М. І. Няклюеў; З. Сухараў; Аляксандр Аляксандравіч Нарышкін і інш.
Галоўныя архітэктары Камісіі Рабочую частку Камісіі, непасрэдна звязаную з пытаннямі планіроўкі і забудовы, у розны час узначальвалі архітэктары: Юрый Мацвеевіч Фельтэн (з 1762 года); Аляксей Васільевіч Квасаў (1763-1772 гады); Іван Ягоравіч Староў (1772-1774 гады); Іван Міхайлавіч Лем (1774-1796 гады).
Літаратура
Спасылкі Энцыклапедыя Санкт-Пецярбурга: Рубрыкатар / Архітэктурна-планіровачныя арганізацыі і ўстановы інтэрнэт-выданне Pandia.ru: Рэгуляванне архітэктурна-будаўнічага працэсу ў Расіі XVIII — пачатку XX стагоддзя
Катэгорыя:З’явіліся ў 1762 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1796 годзе Катэгорыя:Архітэктура Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктура Масквы Катэгорыя:Дзяржаўны лад Расійскай імперыі Катэгорыя:1762 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Расіі