АПЛ (, названа ў гонар кнігі A Programming Language) — мова праграмавання, распрацаваная ў 1960-я гады Кеннэтам Іверсонам. Цэнтральны тып дадзеных мовы — мнагамерны масіў. Мова выкарыстоўвае шырокі спектр спецыяльных графічных сімвалаў для прадстаўлення большасці аператараў, што дазваляе мець надзвычай сціслы сінтаксіс. Мова АПЛ зрабіла важны ўплыў на развіццё канцэптнага мадэлявання, электронных табліц і функцыянальнага праграмавання, а таксама камп'ютарных матэматычных пакетаў. Мова АПЛ натхніла на стварэнне некалькіх іншых моў праграмавання. Выкарыстоўваецца па сённяшні дзень для некаторых прыкладанняў.
Літаратура Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8
Катэгорыя:Мовы праграмавання платформы .NET Катэгорыя:Функцыянальныя мовы праграмавання