Дзью́ла Бе́нцур (; , Ньірэдзьхаза — , Долань, суч. Сечэнь) — венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акадэмічнага рамантызму.
Біяграфія У 1855—1869 гадах Бенцураў праходзіў навучанне ў Мюнхенскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам нямецкіх мастакоў Германа Аншутца, Гільтэншпергера, затым Карла Тэадора фон Пілаці. thumb|165пкс|left|Хрышчэнне Вайка. 1875. Венгерская нацыянальная галерэя
Пасля заканчэння вучобы працаваў у Мюнхене, дзе разам з Пілаці працаваў над фрэскамі Максіміліяніума і новай мюнхенскай ратушы, а таксама ілюстраваў творы Фрыдрыха Шылера. Бенцур таксама атрымліваў заказы ад караля Баварыі Людвіга II.
У 1870 годзе пабываў у сталіцы Францыі горадзе Парыжы. У 1874—1883 гадах выкладаў у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Першы поспех чакаў Бенцура ў канцы сямідзесятых гадоў.
У 1883 годзе Бенцур вярнуўся на радзіму, дзе стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Будапешце, кіруючы ёю да канца жыцця.
Творчасць Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і іншБенцур Дзьюла. .
Літаратура Бенцур Дзьюла. Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Венгрыі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Венгрыі Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў