Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі з'яўляліся адным з відаў узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі.
Афіцыйнай назвай на нямецкай мове было Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine () або скарочана - K.u.K. Kriegsmarine.
У літаратуры сустракаецца назва — Марскія сілы Аўстра-Венгрыі.
Гісторыя Да стварэння ў 1867 годзе двуадзінай манархіі існавалі як Ваенна-марскія сілы Аўстрыйскай Імперыі і гэтак прымалі ўдзел у Аўстра-Прускай вайне 1866 года.
Марскія сілы Узброеных сіл Аўстра-Венгрыі, адной з галоўных еўрапейскіх дзяржаў, на 1891 год, складаліся з : 11 панцырных судоў; 16 мінаносцаў; 53 тарпедныя лодкі. Усяго з іншымі 98 судоў, умяшчальнасцю 100 150 тон, з 605 гарматамі і экіпажам ў 6 672 чалавекі. Дапаможных судоў 142, умяшчальнасцю 50 034 тоны, з 199 гарматамі і 5 225 чалавек.
Перад Першай сусветнай вайной аўстра-венгерскі флот складаўся з двух эскадраў. Таксама Аўстра-Венгрыя мела рачную Дунайскую флатылію. Флатылія складалася з манітораў, вартавых караблёў і дапаможных судоў, зведзеных у дывізіёны і групы. База яе да вайны знаходзілася ў горадзе Будапешт.
Дунайская флатылія Аўстра-Венгрыі прымала дзейсны ўдзел у Першай сусветнай вайне. Таксама лічыцца, што адзін з яе караблёў зрабіў першыя стрэлы ў гэтай вайне.
Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі спынілі сваё існаванне ў 1918 годзе, пасля паражэння Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне і далейшага за тым распаду дзяржавы, і страты Аўстрыяй і Венгрыяй выхаду да мора.
Базы ВМС Аўстра-Венгрыі ВМБ Спліт ВМБ Пула
Сцягі караблёў і судоў ВМС Аўстра-Венгрыі
Галерэя
Званні Грос-адмірал (Großadmiral) Адмірал (Admiral) Віцэ-адмірал (Vizeadmiral) Контр-адмірал (Konteradmiral) Капітан лінкара(Linienschiffskapitän) Капітан фрэгата (Fregattenkapitän) Капітан карвета (Korvettenkapitän) Лейтэнант лінкара (Linienschiffsleutnant) Лейтэнант фрэгата (Fregattenleutnant) Мічман фрэгата (Fregattenfähnrich) Лейтэнант карвета (Korvettenleutnant) Мічман мора (Seefähnrich) Гардэмарын (Seekadett) Марскі аспірант (Seeaspirant) Старшы боцман 1-й стацці (Oberbootsmann 1. Klasse) Старшы боцман 2-й стацці (Oberbootsmann 2. Klasse) Боцман (Unterbootsmann) Боцманмат (Bootsmannsmaat) Кватэрмайстар (Quartiermeister) Матрос 1-й стацці (Matrose 1. Klasse) Матрос (Matrose)
Гл. таксама Спіс караблёў ваенна-марскога флоту Аўстра-Венгрыі
Спасылкі
K.u.K. Kriegsmarine Viribus Unitis Сцягі Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы гістарычных дзяржаў