А́нтан Ткач (, 30 сакавіка 1951, Лозарна, Чэхаславакія) — славацкі велагоншчык, трэнер і спартыўны функцыянер. Трохкратны чэмпіён свету па трэкавых велагонках, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі. Прэзідэнт Славацкага саюза веласіпедыстаў (SCZ).

Біяграфія

Спартыўная кар'ера Антан Ткач — самы вядомы славацкі велагоншчык. Ён пачынаў з трэкавых гонак сярод аматараў на 1 км. У гэтай дысцыпліне заваяваў на Чэмпіянаце свету ў Лестэры (Вялікабрытанія) у 1970 годзе бронзавы медаль. Але на летняй Алімпіядзе ў Мюнхене 1972 года на трэку 1 км паказаў толькі 13-е час. Неўзабаве Ткач пераарыентоўваўся на спрынт і ў 1970-1980-я гады ў гэтай дысцыпліне ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету. Упершыню стаў чэмпіёнам свету у 1974 годзе (Манрэаль). Праз 2 гады там жа ён выйграў алімпійскае золата, здолеўшы апярэдзіць француза Даніэля Марэлона, трохкратнага алімпійскага чэмпіёна і сяміразовага чэмпіёна свету. Ткач стаў пятым славацкім алімпійскім чэмпіёнам. На Чэмпіянаце свету 1978 года ў Мюнхене (ФРГ) Ткач ізноў перамагае ў спрынце, апярэдзіўшы двух усходненямецкіх велагоншчыкаў Эмануэля Раша і Крысціяна Дрэшэра.

У рангу алімпійскага чэмпіёна Манрэаля Ткач двойчы, у 1976 і 1978 гадах, прызнаваўся ў Чэхаславакіі спартсменам года. Калі выяўлялі лепшых славацкіх веласіпедыстаў ХХ стагоддзя, Ткачу аддалі першы радок. Таксама заняў другое месца ў рэйтынгу лепшых спартсменаў стагоддзя ў Славакіі.

Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры Ткач вучыўся ў 1978-1983 гадах у Браціславе на факультэце фізічнага выхавання і спорту па спецыяльнасці «веласіпедны спорт».

У 1981—1992 гадах займаў пасаду трэнера нацыянальнай зборнай. З 1993 года выконваў абавязкі саветніка міністра абароны па пытаннях спорту. Цяпер Антан Ткач — старшыня Славацкай асацыяцыі алімпійцаў, а з 2001 года — прэзідэнт Славацкага саюза веласіпедыстаў. Таксама з'яўляецца членам выканкама Алімпійскага камітэта Славакіі.

Спасылкі

Антан Ткач на Славацкім біяграфічным партале (славацк.) Антан Ткач на cyclingarchives.com (англ.) Антан Ткач на sports-reference.com (англ.)

Катэгорыя:Велагоншчыкі Славакіі