Універсітэт тэатра і кіно () — універсітэт, заснаваны ў 1865 годзе ў Будапешце, Венгрыя. Лічыцца адной з лепшых тэатральных навучальных устаноў у ВенгрыіАкадемия театра и кино в Будапеште — лучшее учебное заведение в театральном образовании в Венгрии .
Гісторыя
Універсітэт лічыць пачаткам сваёй гісторыі 2 студзеня 1865 года, калі ў звычайнай 3-х пакаёвай кватэры, недалёка ад Нацыянальнага тэатра ў Пешце, адкрыліся першыя ў Венгрыі акцёрскія курсы. У першы год сваёй гісторыі ў ізноў створанай школе навучаліся 28 драматычных акцёраў і 37 оперных студэнтаў. Першыя студэнты праходзілі «уступныя выпрабаванні» 6-8 тыдняў, пасля чаго педагогі прымалі рашэнне аб тым, хто працягне навучанне, а хто не. Жанчыны і мужчыны ў гэтай сістэме адукацыі ў Венгрыі навучаліся паасобна.
Першыя трыццаць гадоў акцёрскай адукацыі ў Венгрыі былі звязаны з імем — вельмі вядомымым рэжысёрам і кіраўніком нацыянальнага тэатра. За сваю выкладчыцкую кар'еру ім былі закладзеныя асновы венгерскай акцёрскай адукацыі. Школа хутка вырасла са сваёй трохпакаёвай кватэры і ў 1875 г была пераведзеная ў больш зручныя памяшканні ў жылым блоку Нацыянальнага тэатра. Аднак, публічныя экзамены, спектаклі і паказы праходзілі на пляцоўках Нацыянальнага тэатра.
У 1893 годзе Нацыянальная Венгерская Каралеўская Акадэмія Музыкі і Драмы была рэарганізавана ў Акадэмію музыкі, якая рыхтавала толькі оперных спевакоў. А ў 1905 годзе ад гэтай установы аддзялілася Акадэмія Драмы, якая здабыла свой пастаянны «дом», дзе ўніверсітэт размешчаны і па гэты дзень. Там дзе арганізаваны заняткі студэнтаў і размяшчаецца студэнцкі тэатр.
Кіраўнікі і рэктары граф (1865–1880) Оскар Гёмёры (1880–1881) (1881–1893) (1893-1894) (1894–1907) (1907–1916) (1916–1928) (1928–1930) (1930–1937) (1937–1944) (1945–1948) Лаяш Баньяі (1948–1950) (1950–1956) (1957–1961) Енё Енеі (1961–1964) (1964–1979) Енё Шыма (1979–1987) (1987–1989) (1989–1991) (1991–1994) (1994–2001) (2001–2006) (2006–2014) (2014-)
Вядомыя выпускнікі
Міклаш Янча
Дэжэ Мадзьяр
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Будапешта
Катэгорыя:1865 год у Будапешце