Га́бар Э́грэшы (; , Шаёласлафальва, Венгрыя — ) — венгерскі акцёр; прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму ў венгерскім тэатральным мастацтве.
Паплечнік Ш. Пецёфі. Удзельнік рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Венгрыі. Творчую дзейнасць пачаў у 1828 годзе. З 1837 года з перапынкамі працаваў у тэатры «Пешты мадзьяр сінхаз» (з 1840 года Нацыянальны тэатр).
Творчасць Сярод роляў: Ота, Петур, Банк («Банк-бан» Ё. Катаны), Гамлет, Атэла, Рычард III («Гамлет», «Атэла», «Рычард III» У. Шэкспіра) і інш. Акцёр вялікага тэмпераменту, яго творчасці ўласцівы высокая сцэнічная культура, імкненне раскрыць складаны ўнутраны свет герояў, філасофскае асэнсаванне сцэнічных вобразаў. Аўтар кніг «Акцёрскае мастацтва» (1866).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Акцёры Венгрыі Катэгорыя:Удзельнікі рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Венгрыі