Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Забелле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя На могілках. Пабудавана ў 20 ст. з дрэва. Прыпісная да Раства-Багародзіцкага сабора г. Глыбокае.
Архітэктура Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад вальмавым дахам, завершаным па цэнтры шатром з макаўкай. Да фасада далучаны прамавугольны ў плане прытвор пад двухсхільным дахам і бакавым уваходам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Забелле (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі