Гвіда д'Арэца, Гвіда Манака, Гвіда Арэцiна (;  — ) — вядомы музычны тэарэтык, аўтар сістэмы музычнай натацыі, якая праз некалькі мадыфікацый выкарыстоўваецца і сёння.

Біяграфія

Нарадзіўся, магчыма, у Францыі, уступіў у Ордэн бенедыктынцаў і прыехаў у Арэца (Італія), дзе пражыў шмат гадоў. Творы Гвіда д'Арэца, асабліва Micrologus, змяшчаюць значную інфармацыю пра паліфанію яго часу, але вядомасць прынесла інавацыйная выкладчыцкая метода. Гвіда д'Арэца сфармуляваў канцэпцыю са шкалой з шасці нот, якая была прадстаўленая па складах do, re, mi, fa, sol, la і вучыў, што інтэрвал паміж кожным складам ёсць цэлым тонам, за выключэннем інтэрвалу паміж нотамі mi і fa, дзе тон ёсць толькі напалову. У асацыяцыі складаў з усталяваным шэрагам нот, спявакі маглі вывучыць мелодыі хутчэй і дакладней чым раней. Інавацыя Гвіда рэвалюцыянізавала музычную педагогіку і прыцягнула да яго ўвагу Папскай курыі ў Рыме, дзе ён з поспехам прадэманстраваў сваю методу.

Бібліяграфія Apel, Willi, The Notation of Polyphonic Music 900—1600, 5th ed. (1961).

Катэгорыя:Тэарэтыкі музыкі Катэгорыя:Бенедыкцінцы Катэгорыя:Музыканты Сярэдневякоўя Катэгорыя:Музычная натацыя Катэгорыя:Музыканты Італіі