Альхо́ўка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на паўночны захад ад горада Мёры, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Запалассе, у басейне ракі Вята.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.

Схілы катлавіны на поўначы і ўсходзе вышынёй 15—18 м, на поўдні 8 м, у верхняй частцы часткова разараныя. Шырыня поймы ад 10 м на захадзе да 100 м на ўсходзе, пад лугам, хмызняком. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Запалоссе.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна