Бра́нка Чо́піч (; 1 студзеня 1915, в. Хашані, Боснія і Герцагавіна — 26 сакавіка 1984, Бялград, Сербія) — сербскі пісьменнік. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), член Акадэміі навук Босніі і Герцэгавіны (1973).
Скончыў у 1940 годзе Бялградскі ўніверсітэт. Друкаваўся з 1929 года.
Творчасць У зборніках «Пад Грмечам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэалістычнай навелы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зборнікі апавяданняў «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфашыцкую барацьбу югаслаўскага народа. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмае наступленне» (1964) актуальныя праблемы пасляваеннай рэчаіснасці. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненнае нараджэнне айчыны» (1944), «Спеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласціва элегічнасць; твораў для дзяцей, п'ес, кінасцэнарыяў.
Пераклады На беларускую мову асобныя яго вершы і апавяданні пераклалі У. Паўлаў, І. Чарота.
Літаратура
Беларуския пераклады Поціск рукі. Мн., 1991;
Спасылкі
Дзівосны механізм. Апавяданне
Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Югаславіі Катэгорыя:Паэты Югаславіі Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі часопіса НІН Катэгорыя:Югаслаўскія партызаны