Э́ўген Кап (; , г. , Расійская імперыя — , , Эстонія) — эстонскі кампазітар, педагог. Народны артыст СССР (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949, 1952), Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1948, 1950, 1977).

Біяграфія Эўген Кап нарадзіўся года ў Астрахані (цяпер у Расіі) у сям’і эстонскага кампазітара, дырэктара Астраханскага музычнага вучылішча А. Капа. У дзяцінстве вучыўся ігры на фартэпіяна ў А. Вяпрыцкай у Астраханскім музычным вучылішчы, рабіў спробы складаць музыку.

У 1920 годзе сям’я пераехала ў Талін. У 1922—1926 гадах вучыўся ў Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра) у П. Рамуля і А. Г. Лембы па класе фартэпіяна, а ў 1926—1931 гадах — у свайго бацькі па класе кампазіцыі.

У пачатку 1930-х гадоў працаваў у Таварыстве рабочай музыкі ў Таліне, з 1938 — член упраўлення. Да 1935 года даваў урокі музыкі.

З 1935 года асістэнт па класе тэорыі музыкі, з 1944 выкладчык Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. У 1952—1965 гадах рэктар кансерваторыі.

Сярод вучняў выдатныя эстонскія кампазітары, у тым ліку Эйна Тамберг, Хілар Карэва, Хейна Лемік, Генадзь Падэльскі, В. Ліпанд.

У час вайны арганізаваў у Яраслаўлі эстонскія мастацкія ансамблі. Сачыненні Э. Капа рэгулярна ўваходзілі ў праграмы традыцыйных Эстонскіх свят песні.

У 1944—1966 гадах Старшыня ўпраўлення Саюза кампазітараў Эстонскай ССР. З 1947 года член УКП(б). З 1948 года член ўпраўлення Саюза кампазітараў СССР.

У 1951—1961 гадах член ЦК КП Эстонскай ССР. У 1954—1962 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—5 скліканняў.

Эўген Кап памёр 29 кастрычніка 1996 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.

Творчасць Аўтар першых эстонскай савецкай оперы «Агні помсты» (паст. 1945) і балета «Калевіпоэг» (паст. 1948). З інш. твораў: оперы «Пясняр свабоды» (паст. 1950), «Рэмбрант» (паст. 1975), «Зімовая казка» (дзіцячая, паст. 1958), балет «Золатапапрадухі» (дзіцячы, паст. 1956); араторыя «Эрнст Тэльман» (1977); кантаты; З сімфоніі (1942—1964), 6 сюіт і 4 уверцюры для сімфанічнага аркестра; канцэрты для фартэпіяна (1970), флейты (1976), канцэрціна для скрыпкі (1973), флейты (1965) з аркестрам; камерна- інструментальныя творы; харавыя і сольныя песні; музыка да кінафільмаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Эстоніі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Рэктары ВНУ Эстоніі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары аперэт Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Кінакампазітары Эстоніі Катэгорыя:Народныя артысты Эстонскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Эстоніі Катэгорыя:Пахаваныя на Лясных могілках Таліна