Белінтэрсат-1 () — беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік, створаны кітайскай карпарацыяй China Aerospace Science and Technology Corporation і запушчаны 15 студзеня 2016 года з касмадрома Січан у Кітаі.
Спадарожнік разлічаны на 15 гадоў працы і будзе падаваць шырокі спектр тэлекамунікацыйных паслуг, такіх як спадарожнікавае тэлевізійнае вяшчанне, спадарожнікавае радыёвяшчанне і шырокапалосны доступ у Інтэрнэт).
Апарат У аснове спадарожніка ляжыць кітайская касмічная платформа DFH-4, карысную нагрузку (транспондары) забяспечыла кампанія . Платформа мае памеры 2,36 х 2,10 х 3,60 метраў і здольная ўмясціць да 588 кг карыснай нагрузкі. Энергазабеспячэнне забяспечваюць 2 крылы сонечных батарэй, якія прадукуюць да 10,5 кВт электраэнергіі. Маса спадарожніка пры запуску — 5223 кг.
Транспондары На спадарожнік усталяваны 38 транспондараў: C-дыяпазон — 20 транспондараў і Ku-дыяпазон — 18 транспондараў. Два транспондары Ku-дыяпазону зарэзерваваны для забеспячэння ўласных патрэб Рэспублікі Беларусь, восем транспондараў (7 C-дыяпазону і 1 Ku-дыяпазону) аддадзены ў арэнду кітайскім аператарам. Астатнія магутнасці спадарожніка яго аператар, беларуская дзяржаўная Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання, плануе здаваць у арэнду аператарам краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Ужо падпісана партнёрскае пагадненне аб партнёрстве з нігерыйскай тэлекамунікацыйнай кампаніяй NIGCOMSAT.
Запуск Запуск спадарожніка адбыўся ў 16:57 UTC 15 студзеня 2016 года з дапамогай кітайскай ракеты-носьбіта Вялікі паход-3B, са стартавай пляцоўкі LC-3 касмадрома Січан. Спадарожнік паспяхова выведзены на геапераходную арбіту з паказчыкамі 197 x 41781 км, лад 26,38°. Выхад да пастаяннага пункту стаяння здзейснены з дапамогай уласных рухавікоў спадарожніка.
Увод спадарожніка ў эксплуатацыю чакаецца 1 красавіка 2016 года.
Гл. таксама БелКА Беларускі касмічны апарат
Спасылкі Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Касманаўтыка Беларусі Катэгорыя:Спадарожнікавае тэлебачанне Катэгорыя:2016 год у касманаўтыцы Катэгорыя:Штучныя спадарожнікі Зямлі