Талінская яўрэйская школа — адзіная яўрэйская школа ў Эстоніі. Адна з найстарэйшых нацыянальных навучальных устаноў у Эстоніі, якая адзначыла ў 2014 годзе 90-ы юбілей.
Школа знаходзіцца ў цэнтры Таліна, на вуліцы Кару, д. 16. Школа ўваходзіць у так званы «Яўрэйскі комплекс Таліна» ці «Яўрэйскі цэнтр Таліна»: побач са школай знаходзіцца Талінская сінагога і абшчына.
Гісторыя школы 3 лютага 1924 г. — адкрыццё Талінскай яўрэйскай гімназіі 1940—1990 г. — школа зачынена 1 верасня 1990 г. — адкрыццё адноўленай Талінскай яўрэйскай школы Паводле дадзеных школы ў школе налічваецца 358 навучэнцаў і 33 настаўніка.
На асвячэнні школы, якое адбылося 3 лютага 1924 года, былі кіраўнік Эстонскай дзяржавы Канстанцін Пятс, міністр асветы і мэр горада. Пасля далучэння Эстонскай Рэспублікі да Савецкага Саюзу, у 1940 г. на базе школы стварылі 7 пачатковую школу і 13 сярэднюю, дзе мовай навучання быў ідыш. 20 верасня 1941 года нацысцкія ўлады абвясцілі пра афіцыйнае зачыненнеAvaleht .
Спасылкі Сайт школы Архіз Эстонскіх Яўрэяў
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Таліна Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з мовай навучання ідыш Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Таліне Катэгорыя:Рэлігія ў Таліне