Дыфракцыя Фрэнэля: Дыфракцыя Фраўнгофера: Дыфракцыя Фраўнгофера — від дыфракцыі, пры якім дыфракцыйная карціна назіраецца на значнай адлегласці ад адтуліны ці перашкоды. Адлегласць павінна быць такой, каб можна было не звяртаць увагі ў выразе для рознасці фаз на члены парадку , што моцна спрашчае тэарэтычны разгляд з'явы. Тут — адлегласць ад адтуліны ці перашкоды да плоскасці назірання, — даўжыня хвалі выпраменьвання, а — радыяльная каардыната разгляданага пункта ў плоскасці назірання ў палярнай сістэме каардынат. Іншымі словамі, дыфракцыя Фраўнгофера назіраецца тады, калі лік зон Фрэнэля , пры гэтым прыходныя ў пункт хвалі з'яўляюцца практычна плоскімі. Пры назіранні дадзенага віду дыфракцыі выява аб'екта не скажаецца і змяняе толькі памер і становішча ў прасторы. У супрацьлегласць гэтаму, пры дыфракцыі Фрэнэля выява змяняе таксама сваю форму і істотна скажаецца.
Дыфракцыйныя з'явы Фраўнгофера маюць вялікае практычнае значэнне, ляжаць у аснове прынцыпу дзеяння шматлікіх спектральных прыбораў, у прыватнасці, дыфракцыйных рашотак. У апошнім выпадку для назірання светлавога поля «ў бясконцасці» выкарыстоўваюцца лінзы ці ўвагнутыя дыфракцыйныя рашоткі (адпаведна, экран ставіцца ў факальнай плоскасці).
Матэматычнаe апісанне У скалярнай тэорыі дыфракцыя Фраўнгофера вызначаецца наступным інтэгралам:
Літаратура
Катэгорыя:Фізічная оптыка Катэгорыя:Дыфракцыя