Георгій Паўлавіч Гольц (; , Масква — 27 мая 1946, Масква) — рускі і беларускі архітэктар і тэатральны мастак. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).

Біяграфія Г. П. Гольц нарадзіўся 22 лютага (6 сакавіка) 1893 года ў Маскве ў сям'і механіка Болшаўскай мануфактуры. Скончыў 9-ю маскоўскую гімназію імя Мядзведнікавых, браў урокі жывапісу ў П. І. Келіна. У 1913 годзе паступіў на жывапіснае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, але ў 1914 годзе перайшоў на архітэктурнае аддзяленне. У 1919—1922 гадах, з перапынкам у 1920—1921 гадах, калі служыў у Чырвонай Арміі, вучыўся ў маскоўскіх Вышэйшых дзяржаўных мастацка-тэхнічных майстэрняхНемцы России. Гольц Г. П.. Пасля заканчэння вучобы абараніў дыплом: «Сад-горад у Астанкіна».

Неўзабаве ў 1924 годзе здзейсніў паездку ў Італію. З 1926 года Член Маскоўскага архітэктурнага таварыства (МАТ).

З 1934 года выкладчык і кіраўнік кафедры праектавання Інстытута аспірантуры Акадэміі архітэктуры СССР. З 1935 года кіраўнік майстэрні Массавета. З 1939 года правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР.

Як тэатральны мастак афармляў спектаклі ў Маскоўскім тэатры для дзяцей, тэатрах Беларусі.

Георгій Паўлавіч Гольц памёр 27 мая 1946 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 2).Гольц Георгий Павлович. 1893—1946 Архитектор В. Репин. Гранит.

Сям'я Сястра — Кацярына Паўлаўна Гольц (1892—1944) урач-фізіёлаг. Арыштавана за «контррэвалюцыйную агітацыю і антысавецкія сувязі» 23 красавіка 1939. Прысуджана да васьмі гадоў лагераў. Сканала па дарозе з лагера. Рэабілітавана 6 лютага 1990 года. Жонка — Галіна Мікалаеўна Гольц (Шчаглова). Да нараджэння дачкі была танцоўшчыцай у школе-студыі І. С. Чарнецкай. Дачка — Ніка Георгіеўна Гольц (1925—2012) мастачка, афарміцель дзіцячых кніг.

Тэатральныя працы У БДТ-2 у Віцебску аформіў спектаклі: 1928 — «Разлом» Б. Лаўранёва 1930 — «Горад вятроў» У. Кіршона 1930 — «Авангард» В. Катаева 1931 — «Качагары» І. Гурскага 1933 — «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ і інш.

У Маскоўскім тэатры для дзяцей: 1924 — «Знаходка» Л. Я. Тарахоўкай 1925 — «Робін Гуд» С. С. Заяіцкі 1927 — «Негрыцяня і малпа» Н. І. Сац і С. Р. Розанава 1929 — «Аул Гіджэ» М. Я. Шастакова

У Тэатры імя Яўг. Вахтангава: 1946 — «Электра» Сафокла.

Узнагароды і прэміі Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за архітэктурныя праекты жылога дома па Вялікай Калужскай вуліцы ў Маскве (1940 г.).

Праекты і пабудовы Беларусь

Дзяржаўны Беларускі ўніверсітэт у Мінску (1926; суаўтары: А. К. Бураў, М. П. Паруснікаў) Дзяржаўны банк у Мінску (1927; суаўтар М. П. Паруснікаў; не захаваўся)

Масква Гараж Саўнаркама ў Карэтным Радзе (1920) Фабрыка прадзільная ў Іванцееўцы (1929, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў) Палац культуры Пралетарскага раёна (1930, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў, конкурс) Дыярама ў ЦПКіА імя Горкага (1932, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў) Палац Саветаў (1932, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў, усесаюзны конкурс) Гарадок «Всекохудожника» (1932—1937) Тэатр УЦСПС (1933) Тэатр Меерхольда (1933, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў) Станцыя метрапалітэна «Мясніцкія вароты» (1934; конкурс) Оперны тэатр імя Станіслаўскага (1934, рэканструкцыя) Дом жылы на Раўшскай наб. (1936); Вялікі Усцьінскі мост (1936—1938, інж. Уладзімір Міхайлавіч Вахуркін У. М.) Дом жылы на Мажайскай шашы (1937) Шлюз на Яўзе (1937—1939) Павільён Масквы і Маскоўскай вобласці на УСГВ (1937; конкурс) Другі дом СНК у Зараддзі (1940, конкурс) Дом жылы на Вялікай Калужскай вул., д. 22 (1939—1940) Помнік абаронцам Масквы ў Аляксандраўскім садзе (1942—1943) Станцыя метрапалітэна «Калужская» 4-й чаргі (1945; конкурс) Адміралцейства — Наркамваенмар — Міністэрства Ваенна-марскога флоту СССР (1945, конкурс) Тэатр імя Массавета і планіроўка Пушкінскай пл. (1945)

Іншыя гарады. Праекты і пабудовы Дзяржбанк у Новасібірску (1925; суаўтар А. В. Швідкоўскі) Дзяржбанк у Іванаве (1927; суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў) Папяровая фабрыка ў Балахне (1927, суаўтар А. В. Швідкоўскі) Банк у Яраслаўлі (1928; суаўтар Князеў) Кіеў ДРЭС (1929; суаўтар М. П. Паруснікаў) Машынабудаўнічы завод у Яраслаўлі (1929) Сацгарадок Аўтабуда ў Горкім (1929—1930; суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў) Дом адпачынку пад Нальчыкам (1933) Дом культуры ў Нальчыку (1933) Гасцініца ў Яраслаўлі (1934) Клуб у Кранштаце (1934) Мэблевы тэхнікум у г. Сямёнаве Горкаўскай вобласці (1936, суаўтар А. Ф. Сцяпанава) Цэнтральная гасцініца ў Кіеве (1938, конкурс) Панарама «Штурм Перакопа» (1940) Помнік абаронцам Паўночнага Каўказа (1942—1943) Помнік абаронцам Сталінграда (1942—1943) Помнік абаронцам Ленінграда (1942—1943) Тэатр у Чымкенце (1943, рэканструкцыя) Сталінград — планіроўка цэнтра горада (1943; конкурс) Крэшчацік у Кіеве (1944; конкурс); Смаленск — праект аднаўлення і рэканструкцыі цэнтра горада (1944—1946) Будынкі аблсавета і гарсавета ва Уладзіміры (1945—1946) Дом Саветаў у Сталінградзе (1946, конкурс)

Літаратура

Архитектурная газета. Приложение к № 24. 28 апреля 1937 г. «Павильон Москвы и Московской области на Всесоюзной сельскохозяйственной выставке». Хигер Р. Я. Архитектура СССР. 1940 г. № 11. Стр. 4-19. «Конкурс на проект второго дома СНК СССР». Изаксон А. Быков В. Е. Георгий Гольц. — М., Стройиздат, 1978. 160 с. (Серия: Мастера архитектуры). Архитектура советского театра. Москва: «Стройздат». 1986 г. Стр. 160—165. Зодчие Москвы. XX век. Москва: «Московский рабочий». 1988 г. Стр. 223—230.

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выпускнікі Мядзведнікаўскай гімназіі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі архітэктуры СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Сцэнографы СССР Катэгорыя:Члены Маскоўскага архітэктурнага таварыства Катэгорыя:Архітэктары Яраслаўля Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска Катэгорыя:Архітэктары Кіева Катэгорыя:Архітэктары Іванава (Расія) Катэгорыя:Архітэктары рускага авангарда Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Тэатральныя мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя мастакі СССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа