Эстонія упершыню ўзяла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 1920 годзе у Антвэрпене. У 1940 годзе Эстонія была далучана да Савецкага Саюза, і эстонскія спартсмены ў перыяд з 1952 па 1988 год выступалі на Алімпійскіх гульнях за каманду СССР. У 1980 годзе спаборніцтвы па ветразеваму спорту прайшлі ў Таліне. Пасля распада Савецкага Саюза і абвяшчэнні ў 1991 годзе Эстоніяй незалежнасці, на Алімпійскіх гульнях ізноў пачала выступаць самастойная эстонская каманда.

За час выступу на Алімпійскіх гульнях эстонскія спартсмены заваявалі 40 алімпійскіх медалёў: 13 залатых, 11 срэбных і 16 бронзавых. Практычна ўсе медалі былі заваяваны на летніх Алімпійскіх гульнях. Больш за ўсё медалёў эстонцы заваявалі ў спаборніцтвах па барацьбе і цяжкай атлетыцы.

Спасылкі Статыстыка на Sports-reference.com Эстонія на афіцыйным сайце Алімпійскага руху

Алімпійскі камітэт Эстоніі