Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі (, в. Забаенне, — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980).
Біяграфія
Нарадзіўся 9 верасня 1924 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Забаенне Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Са снежня 1942 года быў партызанам атрада № 39 брыгады «Жалязняк».
З 1945 года на гаспадарчай і партыйнай працы, з 1955 старшыня калгаса «17 верасня» Давыд-Гарадоцкага раёна, з 1959 — калгаса «40 лет Октября» Столінскага раёна.
Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і садавіны.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9 склікання (1975—1980).
У 1981 году скончыў Гарадзенскі СГІ.
Памёр у 2009 годзе.
Узнагароды Ордэн Леніна (1958),; Герой Сацыялістычнай Працы — указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 30 красавіка 1966 года; Ордэн Леніна (1966); Ордэн «Знак Пашаны» (1973); Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976); Ордэн Айчыннай вайны I ступені — узнагароджаны 11 сакавіка 1985 года; Медаль «За адвагу». Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Літаратура Лепельский район, Минск, 2012; Памяць: гісторыка-дакументальна хроніка Докшыцкага раёна, Мінск, 2004
Спасылкі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні калгасаў