Балтыйскі вакзал () — чыгуначная пасажырская станцыя ў Таліне. Вакзал знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Старога горада на вуліцы Тоампуестээ, 37.

Першымі прыпынкамі цягнікоў, якія ідуць з вакзала, з’яўляюцца Лілекюла (заходні кірунак), Кітсекюла (усходні кірунак) і Талін-Вяйке (паўднёвы кірунак).

Каля вакзала знаходзіцца 12 пуцей.

Балтыйскі вакзал з’яўляецца канечнай станцыяй прыгарадных і міжнародных цягнікоў. Каля вакзала размешчаны аўтавакзал для прыгарадных аўтобусаў, а таксама трамвайныя, тралейбусныя і аўтобусныя прыпынкі гарадскога транспарту.

Спасылкі Хатняя старонка Балтыйскага вакзала Go Group Elron

Катэгорыя:З’явіліся ў 1870 годзе Катэгорыя:1870 год у Таліне Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі Эстоніі Катэгорыя:Транспарт Таліна