Бітва за Влёру, Вайна за Влёру (, ) ці Вайна 1920 года () — вайна паміж княствам Албанія і каралеўствам Італія, якая працягвалася з 4 чэрвеня па 3 верасня 1920 года на тэрыторыі Паўднёвай Албаніі і вобласці Влёра. Албанскія паўстанцы, якімя саступалі па колькасці і ўзбраенні італьянцам, здолелі атрымаць перамогу і прызнанне незалежнасці Албаніі: абмеркаванне граніц маладой дзяржавы на Парыжскай мірнай канферэнцыі скончылася толькі пасля заканчэння вайны за Влёру. Гэты канфлікт лічыцца пераломным у гісторыі незалежнасці Албаніі.

Пачатак канфлікту У 1915 годзе Італія падпісала сакрэтны Лонданскі дагавор, па якой абавязвалася ўступіць у вайну супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі ў абмен на шэраг тэрытарыяльных саступак пасля вайны. Сярод абяцаных тэрыторый уваходзілі Валона (цяпер Влёра) і востраў Сазена (цяпер Сазані), а будучыня самой Албаніі заставалася пад пытаннем: у перспектыве Антанта магла дамагчыся падзелу значнай часткі Албаніі паміж Сербіяй, Чарнагорыяй і Грэцыяй, а частку албанскіх тэрыторый абвясціць нейтральнай зонай або зусім аддаць ІталііSouthern Albania, 1912—1923 Publisher Stanford University Press ISBN 0-8047-6171-X, 9780804761710 p.61. На Парыжскай мірнай канферэнцыі, якая прайшла ў 1919—1920 гады, саюзнікі доўгі час не маглі вызначыцца з нагоды межаў Албаніі, але пры гэтым не сумняваліся ў правах Італіі на Влёру. Прэм'ер-міністр Франчэска Ніці лічыў, што саюзнікі падтрымаюць далучэнне албанскіх зямель да ІталііItaly from liberalism to fascism, 1870—1925 Author Christopher Seton-Watson Edition illustrated Publisher Taylor & Francis, 1967 ISBN 0-416-18940-7, ISBN 978-0-416-18940-7 p. 578.

Ход канфлікту Албанскі ўрад не прызнаваў прэтэнзій Італіі і не жадаў ісці на саступкі. 4 чэрвеня албанцы запатрабавалі ад Італіі адмовіцца ад прэтэнзій на Влёру і перадаць кіраванне горадам і вобласцю Албаніі, на што генерал Сеціма Пьячэнціні адказаў адмовай. Албанцы абвясцілі аб стварэнні Нацыянальнага камітэта абароны пад кіраўніцтвам Казіма Качулі і пачалі збіраць добраахвотнікаў для абароны сваіх земляў. Камандзірам атрада колькасцю ў 4 тысячы чалавек стаў Ахмет Лепеньца. Албанскія паўстанцы былі дрэнна ўзброеныя: не ва ўсіх было агнястрэльная ці нават халодная зброя, хтосьці ўзбройваўся палкамі і камянямі. Ім супрацьстаялі 20 тысяч навучаных італьянскіх салдат, якія былі ўзброены артылерыяй і мелі падтрымку з мора.

Албанцы завязалі баі ў рэгіёне Влёра, а неўзабаве мяцежнікаў падтрымалі і добраахвотнікі з іншых буйных албанскіх гарадоўGLI ITALIANI IN ALBANIA . Імклівы націск албанцаў не дазволіў італьянцам перакінуць падмацавання, а мяцежнікі ўзялі горад Влёра ў аблогуУзнікненне Албанскай дзяржавы . 2 жніўня 1920 Італія падпісала дагавор з Албаніяй і пагадзілася вывесці свае войскі і адмовіцца ад прэтэнзій на Влёру. 5 жніўня было абвешчана спыненне агню, што паклала канец узброеным сутыкненням.

Спасылкі

Катэгорыя:Канфлікты 1920 года Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Войны Італіі Катэгорыя:Войны Албаніі