Узброеныя сілы Рэспублікі Сербскай (, таксама называюць Армія баснійскіх сербаў, Войска Рэспублікі Сербскай) — узброеныя фармаванні Рэспублікі Сербскай, якая цяпер з’яўляецца у складзе Босніі і Герцагавіны. Існавалі ў перыяд з 1992 па 2006 год. Прымалі актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Югаславіі. З 2003 года ўзброеныя сілы Рэспублікі Сербскай пачалі ўваходзіць у склад . У 2005 годзе часткі рэфармаванай арміі Босніі і Герцагавіны, якія складаліся з баснійскіх, харвацкіх і сербскіх падраздзяленняў, былі скіраваны у складзе кааліцыйных сіл у Ірак. 6 чэрвеня 2006 года ўзброеныя сілы Рэспублікі Сербскай канчаткова перасталі існаваць, увайшоўшы ў склад арміі Босніі і Герцагавіны.
Гісторыя
Перадгісторыя
Боснія і Герцагавіна гістарычна была шматнацыянальнай дзяржавай. Паводле дадзеных перапісу 1991 года, 43,7 адсотка насельніцтва былі баснійскімі мусульманамі, 31,4 адсотка — сербамі, 17,3 адсотка — харватамі і 5,5 адсотка вызначалі сябе як югаславы. Большасць югаславаў былі сербамі, або дзецьмі ад змяшаных шлюбаў. У 1991 годзе 27% шлюбаў былі змяшанымі.
У выніку першых шматпартыйных выбараў, што адбыліся ў лістападзе 1990 года, перамаглі тры найбуйнейшыя нацыяналістычныя партыі , і Харвацкая дэмакратычная садружнасць.
Бакі падзялілі ўладу па этнічнай лініі так, што кіраўніком рэспублікі стаў басніец-мусульманін Алія Ізетбегавіч, старшынём парламента — серб Мамчыла Краішнік, а прэм’ер-міністрам — харват Юрэ Пеліван. 15 кастрычніка 1991 года парламент Сацыялістычнай рэспублікі Босніі і Герцагавіны ў Сараеве прыняў «Мемарандум пра суверэнітэт Босніі і Герцагавіны» простай большасцю галасоў. Мемарандум сустрэў гарачыя пярэчанні сербскіх членаў баснійскага парламента, якія сцвярджалі, што пытанні, што тычацца паправак у канстытуцыю, павінны быць падтрыманы 2/3 членамі парламента. Нягледзячы на гэта, «Мемарандум» быў зацверджаны, што прывяло да байкоту парламента з боку баснійскіх сербаў. Падчас байкоту было прынята заканадаўства рэспублікі. 25 студзеня 1992 года падчас сесіі баснійскага парламента ён заклікаў да рэферэндуму па пытанні незалежнасці, прызначыўшы яго на 29 лютага і 1 сакавіка.
29 лютага — 1 сакавіка 1992 года ў Босніі і Герцагавіне прайшоў рэферэндум пра дзяржаўную незалежнасць. Яўка на рэферэндуме склала 63,4%. 99,7% выбарцаў прагаласавалі за незалежнасць. Незалежнасць рэспублікі была пацверджана 5 сакавіка 1992 года парламентам. Аднак сербы, якія складалі траціну насельніцтвы БІГ, байкатавалі гэты рэферэндум і заявілі пра непадпарадкаванне новаму нацыянальнаму ўраду БіГ, пачаўшы з 10 красавіка фармаваць уласныя органы ўлады з цэнтрам у горадзе Баня-Лука. Нацыянальны рух сербаў узначаліла Сербская дэмакратычная партыя Радавана Караджыча.
Фармаванне арміі
Падчас фармавання арміі баснійскім сербам значную дапамогу зрабіла югаслаўскае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва. Член Прэзідыума СФРЮ ад Сербіі Барысаў Ёвіч у сваім дзённіку ад 4 снежня 1991 года пакінуў запіс з нагоды дапамогі баснійскім сербам:
У канцы 1991 года ў становішчы падвышанай сакрэтнасці пачынаецца перавод у Боснію і Герцагавіну тых сербаў-афіцэраў, якія там нарадзіліся. 25 снежня такі сакрэтны загад падпісвае і федэральны міністр абароны . Барысаў Ёвіч пісаў:
3 студзеня 1992 года Югаслаўская народная армія была рэарганізавана. Яе падраздзяленні на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны былі аформлены ў 2-ю Ваенную вобласць са штабам у Сараеве пад камандаваннем генерал-палкоўніка Мілуціна Куканяца. Частка тэрыторыі Герцагавіны ўвайшла ў зону адказнасці 4-й ВВ, пад камандаваннем генерал-палкоўніка Паўле Стругара. Разам з навучэнцамі і выкладнікамі шматлікіх вайсковых школ, размешчаных у БіГ, колькасць ЮНА на тэрыторыі рэспублікі складала да 110 000 чалавек. На ўзбраенні было каля 500 танкаў, БТР і БМП, каля 550 адзінак палявой артылерыі калібру 100 мм і вышэй, 48 рэактыўных сістэм залпавага агню і 350 мінамётаў калібрам 120 мм. ВПС мелі ў Босніі 120 знішчальнікаў і знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў, 40 лёгкіх верталётаў і 30 транспартных.
Апроч падраздзяленняў ЮНА баснійскія сербы абапіраліся на атрады Тэрытарыяльнай абароны, якія функцыянеры Сербскай дэмакратычнай партыі ўзялі пад кантроль увосень 1991 года, стварыўшы крызісныя штабы. Такім чынам, вясной 1992 года ў Босніі існавала дзве Тэрытарыяльнай Абароны: адна, сербская — у абшчынах, дзе сербы складалі большасць, іншая была падкантрольная мусульмана-харвацкаму ўраду. Да сярэдзіны красавіка 1992 года, колькасць Тэрытарыяльнай абароны баснійскіх сербаў і добраахвотніцкіх падраздзяленняў складала каля 60 000 чалавек. Склад атрадаў ТА вар’іраваўся ад 300 ваяроў у Босанска-Крупе, да 4 200 у аб’яднаных сілах злучын Сокалац і Олава. Кожнае падраздзяленне знаходзілася ў падначаленні крызіснага штаба, якое ўзначальваў старшыня мясцовай арганізацыі СДП.
Радаван Караджыч пазней так успамінаў пра час, калі фармавалася Армія РС:
5 сакавіка 1992 года Боснія і Герцагавіна абвясціла незалежнасць. Прызнаць яе адмовіліся баснійскія сербы. На тэрыторыі рэспублікі пачаліся сутыкненні, якія перараслі ў баявыя дзеянні. На тэрыторыю Босніі былі ўведзены харвацкія войскі, якія атакавалі падраздзяленні югаслаўскай арміі і атрады баснійскіх сербаў. Лідар баснійскіх мусульманаў Алія Ізетбегавіч аддаў загад пра ўсеагульны напад на жаўнерні ЮНА. 27 красавіка Прэзідыум БіГ, сабраўшыся ў няпоўным складзе, запатрабаваў ад югаслаўскай арміі скласці зброю і пакінуць тэрыторыю рэспублікі. 2 мая 1992 года мусульманскія сілы абсадзілі жаўнерні ЮНА ў Сараеве і распачалі шэраг нападаў на патрулі і ваенныя аб’екты. У маі 1992 года на фоне баёў у Босніі і Герцагавіне Югаслаўская Народная Армія пачала пакідаць рэспубліку. Да таго часу ў ёй заставаліся практычна толькі сербы і чарнагорцы. Тыя з іх, хто былі выхадцамі БіГ, засталіся ў рэспубліцы, уступіўшы ў стваранае Войска Рэспублікі Сербскай. ЮНА пакінула ім і цяжкае ўзбраенне.
Кіраўніцтвам Югаславіі было прынята рашэнне пра падтрымку баснійскіх сербаў і дапамогі ў фармаванні арміі. Падчас вываду частак ЮНА, афіцэры і салдаты родам з Босніі і Герцагавіны засталіся на радзіме і перайшлі на службу ва УС РС. Таксама новай арміі было пакінута цяжкае ўзбраенне, танкі, авіяцыя і інш. 12 мая Скупшчына баснійскіх сербаў пастанавіла стварыць узброеныя сілы. На чале арміі быў прызначаны генерал Ратка Младзіч, які да гэтага ўзначальваў 9-ы Кнінскі корпус ЮНА, які прымаў актыўны ўдзел у баях у Сербскай Краіне. У маі 1992 года былі сфармаваны пяць карпусоў і Галоўны Штаб, начальнікам якога стаў генерал . Галоўным чынам падраздзяленні ЮНА, якія ўліліся ў склад УС РС, мелі досвед баявых дзеянняў у Харватыі. Галоўны штаб Арміі, што фармаваўся на глебе штаба 2-й Вайсковай вобласці, быў укамплектаваны дасведчанымі афіцэрамі.
Армія РС у гады вайны У 1992 годзе, пасля вываду югаслаўскай арміі з БіГ, асноўнай мэтай арміі баснійскіх сербаў было ўзяцце пад кантроль тэрыторый з большасцю сербскага насельніцтва і тых раёнаў, на якія прэтэндавала Рэспубліка Сербская. Ужо ўвесну 1992 года пачаліся баі ў Сараеве, перарослыя ў працяглую аблогу горада. УС РС і добраахвотніцкія атрады, што ўмацаваліся ў населеных сербамі прыгарадах, абложвалі сталіцу БіГ аж да Дэйтанскіх пагадненняў. Аблога Сараева вельмі адмоўна адбілася на іміджы баснійскіх сербаў і іх арміі. У Заходняй Босніі сербы ўзялі пад кантроль Прыедар, Босанска-Крупе, Санскі-Мост і Ключ. У Пасавіне ім супрацьстаялі як фармаванні мусульманаў, так і падраздзяленні баснійскіх харватаў і рэгулярнай арміі Харватыі. Яны змаглі пераразаць так званы «Калідор жыцця» — вузкую палосу тэрыторыі ў раёне Брчко, які злучаў Сербскую Краіну і заходнія раёны РС з яе ўсходнімі раёнамі і Саюзнай Рэспублікай Югаславіяй. У выніку працяглай аперацыі пад назвай «Калідор-92» былі разгромлены буйныя харвацкія сілы, а сам «Калідор» быў пад сербскім кантролем на працягу ўсёй вайны. Іншай буйнай перамогай сербаў стала аперацыя «», падчас якой УС РС змаглі заняць Яйцэ і яго наваколлі, а таксама дзве важныя ГЭС на рацэ Врбас. Ва Усходняй Босніі і Падрынне УС РС выбілі мусульманаў з Біеліны, Зворніка, Вышаграда, Фочы і іншых гарадоў. Аднак сербы не змаглі замацавацца ў Срэбраніцы, у якой утварыўся мусульманскі анклаў. Ва Усходняй Герцагавіне ўлетку 1992 года баснійскія харваты і армія Харватыі правялі буйнае наступленне, у выніку якога сілы сербаў былі адкінуты ад Мостара. У снежні 1992 года з-за ўзрослай актыўнасці мусульман у анклавах у Падрынні ў складзе УС РС быў утвораны Дрынскі корпус.
У пачатку 1993 года ВРС адбівалі спробы мусульман і харватаў пераразаць «Калідор». У маі і ліпені сербы распачалі некалькі аперацый па яго пашырэнні, здолеўшы пасунуць часткі праціўніка. Зімой — вясной сербы адлюстроўвалі атакі мусульман са Срэбраніцы, якія падчас сваіх рэйдаў знішчылі некалькі сербскіх сёл. Потым УС РС, карыстаючыся падтрымкай югаслаўскай арміі, перайшлі ў наступленне, прычыніўшы значную шкоду сілам мусульман. У сітуацыю ўмяшалася ААН, абвясціўшы горад зонай бяспекі. Таксама ўвесну сербы правялі наступ у раёне Вышаграда, узяўшы пад кантроль значную па памерах тэрыторыю. У ліпені 1993 года УС РС разгарнулі аперацыю «Лукавац-93», у выніку якой было занята Трнова і шэраг іншых населеных пунктаў, а Сараева апынулася ў поўным акружэнні. У заходняй Босніі сербы падтрымалі Фікрэта Абдзіча, які выйшаў з падначалення ўраду ў Сараеве. Яго сілы, абапіраючыся на дапамогу з боку армій Сербскай Краіны і Рэспублікі Сербскай, пачалі баявыя дзеянні супраць 5-га корпуса АРБіГ.
Амерыканскі публіцыст Арнольд Шэрман пісаў у 1993 годзе:
Улетку 1993 года Галоўны штаб УС РС распрацаваў серыю наступальных аперацый пад агульнай назвай «Дрына-93», якія планаваліся ў раёне Азена і Тузлы, а таксама Біхачскай кішэні. Сербскае наступленне пачаўся ў лістападзе 1993 года і скончыўся пад канец лютага 1994 года, дасягнуўшы частковых поспехаў. Тады ж пад ціскам з боку ААН і НАТО УС РС адвялі цяжкае ўзбраенне ад Сараева. Пад канец сакавіка сербы пачалі буйнае наступленне на мусульманскі анклаў у Гораждзе. Спачатку яно развівалася паспяхова, але потым у яго ход умяшаліся сілы НАТО, наносячы бомбавыя ўдары па пазіцыях УС РС. Пад ціскам Паўночнаатлантычнага альянсу сербы былі змушаны спыніць аперацыю, пагадзіўшыся на размяшчэнне ў анклаве міратворцаў ААН. 1994 год для арміі баснійскіх сербаў адзначыўся таксама абарончымі баямі па ўсёй лініі фронту, падзеннем Купрэса і зацятымі бітвамі ў Біхачскай кішэні. З вясны 1994 года аднавіліся баявыя дзеянні паміж баснійскімі сербамі і харватамі, якія аднавілі саюзніцкія адносіны з мусульманамі.
У 1995 годзе буйныя ваенныя аперацыі ў БіГ пачаліся вясной. Сербы змаглі адбіць наступленне мусульман на Влашычы, Маевіцэ і ў раёне Калінавіка, зрабіўшы серыю контрудараў. Улетку 1995 года ВУС РС таксама ўтрымалі пазіцыі вакол Сараева, наносячы цяжкія страты 1-му корпусу мусульманскай арміі. У ліпені сербы занялі Срэбраніцу і Жэпу. Паводле дадзеных Гаагскага трыбунала, гэта суправаджалася масавай расправай з мусульманскімі ваеннапалоннымі. Дадзеная аперацыя і падзеі за ёй нанеслі велізарную шкоду іміджу УС РС. Таксама ў ліпені сербы распачалі буйны наступ на Біхач. Аднак баснійскія харваты і падраздзяленні рэгулярнай Арміі Харватыі ў сваю чаргу пачалі атакі на Гламач і Босанска-Грахава. Калі гэтыя два гарады палі, УС РС былі змушаны згарнуць аперацыю пад Біхачам. У жніўні — кастрычніку 1995 года сербы перайшлі да абароны па ўсёй лініі фронту. У выніку супольнага мусульманска-харвацкага наступлення і масавых авіянападаў з боку авіяцыі НАТО Рэспубліка Сербская пазбавілася значных тэрыторый у Заходняй Босніі, раёне Азена і г.д. Пад канец кастрычніка баі ў Босніі і Герцагавіне спыніліся.
У паваенны час