Яўген Бартніцкі, сапр.: Сяргей Уладзіміравіч Сурыновіч (, в. Лугамавічы, ) — беларускі біблеіст, доктар біблейскага багаслоўя, беларускі паэт, каталіцкі святар.

Біяграфія Нарадзіўся 13 красавіка 1976 года ў в. Лугамавічы Іўеўскага раёна ў сям’і настаўнікаў.

З 1993 года вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі. У 1997 годзе паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 2000 годзе.

У 1999—2000 гадах рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга. Застаўся ў Расіі, служыў на Каўказе, Урале (Перм), у Калінінградзе. З 2002 года выкладаў беларускую мову ў Пермскім дзяржаўным педуніверсітэце. Абараніў працу па тэалогіі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр тэалогіі. Служыў у Віцебску як пробашч парафіі Святога Духа (да 2008 года), пробашчам парафіі Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага раёна.

Цяпер служыць пробашчам парафіі Святой Троіцы ў Друі Браслаўскага раёна. У 2019 годзе ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю. Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэта Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову».

Творчасць Дэбютаваў вершаванай містэрыяй для дзяцей «Батлейка» («Дыялог», 1998). Аўтар зборнікаў паэзіі «Летуценнік» (1999), «Пакліканне» (2000). Мае больш за 50 публікацый у беларускім друку. Вершы Я. Бартніцкага друкаваліся ў часопісах «Дыялог», «Беларусь», газетах «Наша слова», «Голас Радзімы», «Царква».

Жывапісец. Вучань Міраславы Казанцавай — рускай мастачкі (натуралізм). 13 красавіка 2006 года адбылася першая персанальная выстаўка жывапісу. Арганізатар Друйскага мастацкага пленэру.

Літаратура Паэзія // Ave Maria № 11(90), 2002; Дубраўскі Ф. Убачыць сляды творцы // Ave Maria № 7-8(159—160), 2008; Тачоны А. На «праваслаўных землях» // Наша ніва № 34, 2002.

Спасылкі Вершы Я. Бартніцкага

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта