Onychocola canadensis ― адзін з відаў цвільных грыбоў, міцэліальны недэрматаміцэт. Належыць да сямейства .

Марфалогія Адзін з узбуджальнікаў цвільных мікозаў. Не з’яўляецца самастойным патагенам. Магчымая клінічная форма: дыстальны. Па сістэме Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, адносіцца да IV групы ўмоўна-патагенных арганізмаў. Паразітуе на кератынізаваных тканках чалавека і жывёл (валасяным покрыве, пазногцях, скуры, рогах, капытах і г.д.) і выклікае захворванне скуры. Сустракаецца ў асноўным у раёнах з умераным кліматам (у Канадзе, Новай Зеландыі, Францыі). Апісаны ў 1990 годзе канадскім біёлагам Лінне Сіглер.

Даследаванні Звычайна мае жаўтлява-белы або бледна-шэры колер, расце павольна. У паветраным міцэліі ўтвараецца артраспора, і форма клетак ператвараецца з цыліндрычнай у эліпсоідную. Артраспоры звычайна аднаклетачныя або двухклетачныя, у памеры 4-17 мм у даўжыню, утвараюць доўгія ланцугі. Даследаванні дазваляюць выказаць здагадку пра яго ўзнікненне з глебы, бо інфікаваныя пацыенты — у асноўным людзі, якія працуюць на зямлі ці жывуць там. Onychocola canadensis дыягнаставана на падставе знаходжання сумяшчальных нітак на прамой мікраскапіі пазногця і паслядоўнай культуры ад паўторных узораў. Вынікі: у 10 пацыентаў было ўстаноўлена, што хвароба выяўлена дыстальным бакавым падногцевым оніхамікозам (6 хворых), белым павярхоўным оніхамікозам (1 пацыент), а таксама нязначнай прымешкай у пазногцях трох хворых. У рэдкіх выпадках Onychocola canadensis выклікае павярхоўны дэрматамікоз на далонях і падэшвах. Onychocola canadensis часцей выяўляецца ў пажылых жанчын. Традыцыйнае лячэнне: 20 % рэзарцынавую мазь на аснове ланаліну бязводнага накладвалі на хворую пазногцевую пласцінку на 72 гадзіны.

Літаратура Chabasse D., Avenel-Audran M., Bouchara J.P., Cimon B. et al. Two new French cases of toenail infection caused by Onychocola canadensis: mycological study // J. de Mycologie Médicale. 1997, № 7 (1). C. 43―46. Fanti F., Conti S., Zucchi A., Polonelli L. First Italian report of onychomycosis caused by Onychocola canadensis // Med. Mycol. 2003 Oct., № 41(5). C. 447―50. Llovo J , Prieto E , Vazquez H. et al. Onychomycosis due to Onychocola canadensis: report of the first two Spanish cases // Med. Mycol. 2002, № 40(2). C. 209―212. Van Esbroeck M., Wuytack C., Van Looveren K., Swinne D. Isolation of Onychocola canadensis from four cases of onychomycosis in Belgium // Acta Clin. Belg. 2003 May-Jun, № 58 (3). C. 190―192.

Катэгорыя:Анігенальныя