Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Зорычы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1842 г. з дрэва на ўрадавыя сродкіОписание церквей и приходов Минской епархии. Минский уезд. Мн., 1878. с.329; НГАБ, ф. 136, воп. 14, спр. 80, арк. 16..

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі неарускага стылю. Трохзрубная пабудова з паслядоўным размяшчэннем па падоўжнай планіровачнай восі бабінца, малітоўнай залы. Квадратны ў плане асноўны аб'ём завершаны васьмігранным светлавым барабанам з шатровым дахам і макаўкай. Дахі зрубаў аб'яднаны карнізам простага профілю. Галоўны і бакавыя фасады завершаны крапаванымі франтонамі з трохлопасцевымі кілепадобнымі шчытамі ў цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны лапаткамі і прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі. Тры ўваходы ў царкву вылучаны шырокімі мураванымі ганкамі.

Інтэр'ер Унутры прастора залы значна пашырана за кошт светлавога барабана, які пры дапамозе ветразяў апіраецца на 4 слупы. Апсіда вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам на 5 абразоў.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Зорычы (Барысаўскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1842 год у Беларусі