Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кавалі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1748 годзе з дрэва як кармеліцкі касцёл. У 1840-х гадах перайшоў да праваслаўных. Істотна рэканструяваны ў канцы XIX стагоддзя. Асобна пастаўлена зрубная званіца з шатровым дахам над адкрытым каркасам 2-га яруса.
Архітэктура
Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Храм крыжовы ў плане: асноўны аб’ём з пяцігранай апсідай і бакавымі прамавугольнымі ў плане крыламі трансепта. Зруб завершаны агульным двухсхільным дахам і гарызантальна ашаляваны, сцены расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмам.
Над будынкам невялікая цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. У выніку рэканструкцыі галоўны фасад атрымаў дзве чацверыковыя вежы па баках уваходнага партала.
У інтэр’еры вылучаецца сяродкрыжжа, вычленанае фігурнымі аркамі. Зала мае плоскае бэлечнае перакрыцце.
Літаратура — С. 233 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Кавалі (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1748 годзе Катэгорыя:1748 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Ордэн кармелітаў Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь