Максім Талейка (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Сезон 2011 правёў у арэндзе ў салігорскім «Шахцёры», дзе гуляў за дубль. У 2012 годзе стаў іграком «Іслач». У студзені 2013 года перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі «Смалявічаў-СТІ», але ў жніўні вярнуўся ў «Іслач», якая таксама апынулася ў Першай лізе. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.
У чэрвені 2014 года «Іслач» разарвала кантракт з Максімам з-за несанкцыяванага выступу за стаўбцоўскі «Нёман» у Кубку Мінскай вобласці. У жніўні таго ж года папоўніў склад «Смаргоні», але ніводнага разу не з’явіўся на полі.
У 2015 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы». Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але пазней стаў праходзіць у асноўны склад. 6 верасня 2015 года падчас матча супраць «Бярозы-2010» ударыў кулаком па твары Паўла Назаранку, за што атрымаў чатырохматчавую дыскваліфікацыю. Па адбыцці дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад і дапамог «Крумкачам» заваяваць пуцёўку ў Вышэйшую лігу.
2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (1:1), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. 21 красавіка 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, адкрыўшы лік у хатнім матчы супраць БАТЭ, аднак «Крумкачы» ў выніку саступілі з лікам 2:3.
У жніўні 2017 года перайшоў у «Слуцк». Да канца сезона 2017 правёў за слуцкі клуб чатыры матчы, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам».
У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу». У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 года пачынаў трэніравацца з «Іслаччу», аднак неўзабаве разарваў кантракт з клубам і адправіўся на прагляд у сталічны «Прамень», з якім у лютым падпісаў кантракт. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», аднак паўабаронца вырашыў не перабірацца ў іншы горад і ў красавіку 2019 года далучыўся да сталічнага НФК, дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года пакінуў НФК.
У сакавіку 2020 года далучыўся да кыргызскага клуба «Каганат», аднак так і не згуляў за яго і ў жніўні вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні».
У студзені 2021 года стаў іграком камбаджыйскага клуба «Ангкор Тайгер». Пакінуў каманду ў лістападзе 2021 года, аднак сам застаўся жыць у Камбоджы.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2010 Бронзавы прызёр Кубка Рэгіёнаў УЕФА: 2013
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д3 Гарадзея 16 0 2011 дубль Шахцёр 26 3 2012 Д3 Іслач 29 4 2013 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 11 0 2013 (2) Д2 Іслач 11 1 2014 (1) Д2 Іслач 6 0 2014 (2) Д2 Смаргонь 0 0 2015 Д2 Крумкачы 10 0 2016 Д1 Крумкачы 28 0 2017 (1) Д1 Крумкачы 14 2 2017 (2) Д1 Слуцк 4 0 2018 Д1 Іслач 14 1 2019 Д2 НФК 22 0 2020 (2) Д2 Смаргонь 6 0 2021 Д1 Ангкор Тайгер 18 2
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Каганат Ош Катэгорыя:Ігракі ФК Ангкор Тайгер