Помнік у гонар з'яўлення абраза Маці Божай Мінскай — помнік у гістарычным цэнтры Мінска, размешчаны ў пачатку вуліцы Зыбіцкай.

Гісторыя Помнік усталяваны з нагоды 500-годдзя з'яўлення на водах ракі Свіслач абраза Маці Божай. Акрыццё адбылося ў чэрвені 2015 года і было прымеркавана да візіту ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які стаў кульмінацыяй мерапрыемстваў з нагоды 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Апісанне Аўтары помніка скульптары Дзмітрый Аганаў, Ігар Засімовіч і архітэктар Сяргей БагласаўФотофакт: в историческом центре Минска появилась новая скульптура. Паводле задумы скульптура створана ў выглядзе абеліска, які імітуе раку. Наверсе кампазіцыі размесціцца ладдзя ў выглядзе птушкі-вешчуна, а ў ёй — абраз.

Помнік сімвалізуе здабыццё Мінскага абраза Маці Божай. Паводле легенды абраз з выявай Узнясення Божай Маці прыплыў у Мінск уверх па цячэнні Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі.

У 1591 годзе, пасля надання Мінску 14 сакавіка 1499 года магдэбургскага права на самакіраванне, гораду быў прысвоены герб, на якім паказана знакамітая сцэна, як Дзева Марыя пасля сваёй смерці ўзнеслася на неба і трапіла ў рай. На гэтым шляху яе суправаджалі анёлы і херувімыСкульптура з нагоды 500-годдзя з'яўлення на водах Свіслачы абраза Божай Маці ўпрыгожыць цэнтр Мінска .

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Зыбіцкая вуліца Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у Мінску Катэгорыя:Творы Дзмітрыя Аганава Катэгорыя:Творы Ігара Засімовіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сяргея Багласава