Чо́рная — рака ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Віхра (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 99 км². Пачынаецца за 0,8 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Судоўшчына, упадае ў Віхру за 1,5 км паўднёвы ўсход ад вёскі Банькаўшчына. Рэчышча Чорнай часткова каналізаванае. Вадазбор у межах Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Асноўныя прытокі — Гаранка і Свярдзел (злева).
Каля ракі населеныя пункты Старое Сяло, Дзеснакіта, Банькаўшчына.
Літаратура
— С. 343.
Ліст карты N-36-64. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа