Трэбішніца (, ) — рака ў Босніі і Герцагавіне, Харватыі і Чарнагорыі.

Даўжыня ракі 187 км, з іх 98 км над зямлёй, а 89 км складае падземная частка. Гэта адна з найдаўжэйшых падземных рэк у свеце. Пад зямлёй рака цячэ ў карсце галоўным чынам па Дынарскаму нагор’ю, утвараючы складаную сетку ручаёў.

Каля ракі размешаны горад Трэбіне.

Упадае ў заліў каля Дуброўніка, другі рукаў — у раку Нератву.

Рака валодае гідрарэсурсамі, воды выкарыстоўваюцца для абваднення. У Чарнагорыі на левым беразе Трэбішніцы знаходзіцца буйная пячора Чырвоная Сцяна з рэшткамі чалавечай дзейнасці прыкладна 16 тыс. гадоў да нашай эрыАрхитектурные чудеса Черногории .

Катэгорыя:Рэкі Харватыі Катэгорыя:Рэкі Чарнагорыі Катэгорыя:Рэкі Босніі і Герцагавіны