Эміль Елінек (; ,  — ) — еўрапейскі прадпрымальнік, член кіраўніцтва кампаніі «Daimler Motoren Gesellschaft» у 1900—1909 годах. Сын вядомага равіна Адольфа Елінека.

Вызначыў тэхнічныя патрабаванні да рухавіка ўнутранага згарання, пазней пабудаванага Вільгельмам Майбахам. Аўтамабіль, што вырабляўся фірмай, па просьбе Елінека быў названы імем яго дачкі — Мерседэс Елінек. У 1902 годзе імя «Mercedes» было зарэгістравана як афіцыйны таварны знак.

Жыў у Вене, а пазней пераехаў у Ніцу, дзе быў генеральным консулам Аўстра-Венгрыі. У 1903 годзе атрымаў афіцыйны дазвол змяніць ранейшае прозвішча на Елінек-Мерседэс.

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Германіі