Чарнацелкі (Tenebrionidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.

Больш за 17 тыс. відаў. Пашыраны амаль усюды, найбольш разнастайныя і шматлікія ў стэпах, пустынях і паўпустынях. Жывуць на адкрытых біятопах, на берагах вадаёмаў, у лясах, жылых і спецыяльных памяшканнях і інш. На Беларусі 53 віды, найбольш пашыраны віды з родаў , , і інш.

Даўжыня 2—70 мм. Форма цела разнастайная. Афарбоўка цёмная: чорная, бурая, зрэдку з ярка-металічным адлівам або з аранжавымі плямамі. Надкрылы зрастаюцца, задніх крылаў часта няма. Вусікі 10—11-членікавыя. Лічынкі доўгія, амаль цыліндрычныя, цвёрдыя, нагадваюць драцянікаў (адсюль назва лжэдрацянікі).

Кормяцца расліннымі рэшткамі, тканкамі жывых раслін. Шэраг відаў пашкоджваюць харчовыя, сельскагаспадарчыя культуры, радзей лясныя пароды дрэў.

Літаратура Максімава С. Чарнацелкі //

Катэгорыя:Сямействы насякомых