Анкілоз (, ад — сагнуты) — нерухомасць сустава, надыходзячая ў выніку ўтварэння касцянога, храстковага або фібрознага зрашчэння сустаўных канцоў сучленных костак.
Прычынай анкілозу могуць быць вострыя і хранічныя інфекцыі ў суставе, а таксама разбурэнне сустаўных канцоў паталагічнымі працэсамі пры раненнях і траўмах.
У залежнасці ад характару тканкі, якая развіваецца паміж сустаўнымі паверхнямі, адрозніваюць касцяны, фіброзны і храстковы анкілоз, а ў залежнасці ад працягласці працэсу ў суставе — поўны і частковы.
Лячэнне ажыццяўляецца шляхам аператыўнага ўмяшання.
Каб папярэдзіць развіццё анкілозу неабходна больш старанна сачыць за станам хворага суставу, адказна ставіцца да лячэння ўнутрысустаўных траўмаў, артратаў і артрозаў.
Літаратура
Анкилоз — статья из Большой советской энциклопедии (3-е издание) Анкилоз // Советский энциклопедический словарь / гл. ред. Прохоров А. М.. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1984. — С. 60. — 1600 с. — 1 000 000 экз.
Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта Катэгорыя:Хірургічныя хваробы Катэгорыя:Захворванні суставаў