Чартапало́х кучаравы (Carduus crispus) — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства .

Назва

Народныя назвы: бадзюлі, будзяк, калючка, растроп, дзядоўнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Носович И. И. Словарь белорусского наречия. — Спб, 1870.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914 Ботанический словарь — Спб, 1878..

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 0,5—2 м з прамым, галінастым, да самых кошыкаў крылата-калючым сцяблом. Лісце мяккае, знізу бела- або шарсціста-лямцавае, выемчата-зубчастае ці лопасцевае, з мяккімі калючкамі даўжынёй не больш 3 мм. Ніжняе лісце даўжынёй да 20 см, шырынёй 10—15 см, на крылатым чаранку даўжынёй да 10—12 см. Кветкавыя кошыкі дыяметрам 1,5—5 см, пурпуровыя, рэдка ружовыя, белыя, па 2—4 скучаныя на верхавінках сцябла і галінак, не панікаюць у час цвіцення. Сямянкі шараватыя (1 расліна дае да 6500 сямянак).

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях ЕўразііTaxon: Carduus crispus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Нарвегіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф. На тэрыторыі Беларусі цвіце ў чэрвені—кастрычніку.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і меданосная расліна. Пустазелле.

Літаратура — С. 327—328.

Спасылкі

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе