Царква ў імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Калоднае Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Прыпісная да царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Радчыцк.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным зрубам пад шатровым дахам, завершаным макаўкай. Да фасада далучаны прытвор пад фігурным дахам з заломам, з супрацьлеглага боку — прамавугольная ў плане апсіда. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Перад храмам пастаўлена двух’ярусная шатровая званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Калоднае Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі