Эўхеніа Касеру (Касерыу) (; 1921—2002) — нямецкі лінгвіст румынскага паходжання, спецыяліст па раманскім мовазнаўстве; прафесарProfesorul EUGENIO COȘERIU , аўтар больш , ганаровы член Румынскай Акадэміі (1991).

Біяграфія Нарадзіўся 27 ліпеня 1921 года ў сяле Міхэйлень Каралеўства Румынія, пазней — Малдаўская ССР, цяпер Рэспубліка Малдова.

Вучыўся ў ліцэі Liceul Teoretic «Ion Creangă» горада Бельцы, дзе аднакласнікамі былі Vadim Pirogan — бесарабскі пісьменнік, і Sergiu Grossu — румынскі пісьменнік. Пасля сканчэння Яскага ўніверсітэта (горад Ясы) Эўхеніа адправіўся ў 1940 годзе ў Італію, дзе працягнуў навуку ў Італьянскім інстытуце культуры ў Рыме. Тут у 1944 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю пра ўплыў Chanson de geste (жанр французскай сярэднявечнай літаратуры эпічнага зместу) на паэзію паўднёвых славянскіх народаў. У 1944—1945 гадах Касеру працаваў у Падуанскім універсітэце, з 1945 па 1949 год — у Міланскім універсітэце.

Некаторы час працаваў у Лацінскай Амерыцы — у Уругвайскім Рэспубліканскім універсітэце, потым вярнуўся ў Еўропу і да канца жыцця працаваў у Цюбінгенскім універсітэце, Германія.

Памёр 7 верасня 2002 года ў Цюбінгене, Германія.

Спасылкі

Персанальный сайт Eugenio Coșeriu КОСЕРЮ Эухенио