Карале́ўства Бе́льгія ўступіла ў Першую сусветную вайну 3 жніўня 1914 года. У гэты дзень германская армія, парушыўшы нейтралітэт краіны, перасекла дзяржаўную граніцу Бельгіі . Бельгійская армія была вымушана далучыцца да войскаў Антанты і прыняць удзел у канфлікце. Падчас вайны большая частка тэрыторыі краіны была акупаваная захопнікамі.

У ходзе вайны Германія стварыла акупацыйную адміністрацыю, а нямецкія войскі здзейснілі шэраг ваенных злачынстваў супраць мірнага насельніцтва. У Першай сусветнай вайне Бельгія страціла загінуўшымі 58 637 вайскоўцаў і каля 10 000 мірных жыхароў.

Пасля заканчэння вайны Бельгія як саюзніца краін-пераможцаў удзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі, па выніках якой Бельгіі выплачваліся рэпарацыі, а таксама па мандату Лігі Нацый пад кіраванне Бельгіі перадавалася германская калонія ў Афрыцы — Руанда-Урундзі.

Заўвагі

Літаратура