Раду Албат (; нар. 1989, Кішынёў) — малдоўскі тэнісістРаду Албот.

Біяграфія і кар'ера Нарадзіўся 11 лістапада 1989 года ў Кішынёве, Малдаўскай ССР, цяпер Рэспублікі Малдова.

У тэнісны спорт Раду прывёў яго бацька Уладзімір, які спачатку трэнаваў сынаМолдавский теннис - Раду Албот.

У шаснаццаць ён займаў другі радок лепшых тэнісістаў сярод юнакоў у Еўропе, неўзабаве дасягнуўшы адзінаццатай пазіцыі ў сусветным рэйтынгу юніёраў. У 2006 годзе ён стаў прафесіяналам.

Выйграваў два адзіночныя і адзін парны тытул тура ATP Challenger, чатырнаццаць адзіночных і сем парных тытулаў ITF Futures, а таксама адзін парны тытул ATP World Tour. Быў рэгулярным членам каманды Рэспублікі Малдова на Кубках Дэвіса з 2007 года.

Дасягнуўшы 3 жніўня 2015 года пазіцыі ў рэйтынгу ATP № 99, Раду Албот стаў першым малдоўскім тэнісістам у ТОП-100. Сваёй найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — № 85, дасягнуў 24 жніўня 2015 года.

Адначасна са спартыўнай кар'ерай, Раду Албат з'яўляецца супрацоўнікам службы грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый Малдовы, маючы званне лейтэнанта.

Спасылкі

Раду Албот (Radu Albot)