«Літуані́стыка» () — літоўскі навуковы часопіс. Выдаецца ў Вільнюсе з 1990 года на літоўскай мове 4 разы на год Літоўскай АН. Асвятляе праблемы развіцця літоўскай гісторыі, археалогіі, літаратуры, фалькларыстыкі, мовыАнатоль Літвіновіч. «Літуаністыка» // — С. 407.. Мае раздзелы «Артыкулы», «Публікацыі», «Агляды, думкі», «Палеміка», «Рэцэнзіі» і інш.

Змяшчае артыкулы па гісторыі і культуры Літвы, Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага, беларуска-літоўскіх узаемасувязях: «Беларуская карта ў палітычнай гульні Каўнаса і Масквы ў 1920—1925 гадах» А. Каспаравічуса, «Культурнае ўзаемадзеянне і нацыянальная ідэнтычнасць ва ўсходнелітоўскай і заходнебеларускай вёсцы (канец XIX — першая палова XX ст.)» Р. Мяркене, «Пячаці Вялікага княства Літоўскага ў XIII—XVIII стст.» Э. Рымшы (усе 1997), «Музеі Віленскага універсітэта XVIII — пачатку XIX стагоддзя» Н. Кяршытэ, «Пра паходжанне розніцы паміж літоўскімі і беларускімі палітычнымі аспірацыямі ў час Першай сусветнай вайны» Э. Гімжаўскага (абодва 1998) і інш.; рэзюмэ на англійскай, нямецкай, французскай мовах, рэцэнзіі на працы літоўскіх, польскіх, рускіх, нямецкіх, італьянскіх, украінскіх даследчыкаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Часопісы на літоўскай мове Катэгорыя:Часопісы Літвы Катэгорыя:Літуаністыка